Сёння на мультылэйбле «Пяршак» выходзіць зборнік новай драмы з Беларусі. «Мёртвый сезон» – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў. Назавем іх імёны: Павал Пражко, Канстанцін Сцешык, Дзмітрый Багаслаўскі, Павал Расолька, Яро, Юлія Шаўчук, Таня Арцімовіч і Рыма Ушкевіч.

«Мёртвый сезон» – магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай «новай драмы», але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло.

Гэта тое, у чым беларуская новая драма дае фору, напрыклад, айчыннай мастацкай прозе. Тэкст за тэкстам, вопыт за вопытам, новая плынь беларускіх драматургаў з археалагічнай акуратнасцю раскопвае нашу рэальнасць, нічога не пакідаючы незаўважаным. Гэта асаблівы ўзровень зроку і таленту – разгледзець у «звычайным» сімвалы і знакі, счытваючы якія ты адчуваеш імгненную рэакцыю пазнавання. Да таго ж, «Мёртвый сезон» – гэта яшчэ і цікавае чытво.

Рэдакцыя пакідае за чытачом зборніка права яго «не адужаць», але настойліва раіць зрабіць гэтую спробу.

© 34mag.net

«Мёртвый сезон», зборнік новай драмы з Беларусі, 2013
(«Пяршак», 34mag.net)

Выданне на рускай мове
Усе правы на змешчаныя ў зборніку тэксты належаць іх аўтарам
Ідэя зборніка – Інга Ліндарэнка
Дызайн, падрыхтоўка – 34mag.net
Карэктура – Аляксандра Дорская
Фота на вокладцы – Аляксей Наумчык
Вёрстка – Ганна Крук

Пампуй і чытай ТУТ

 

// источник: 34mag.net

Другие новости по теме: