Загрузка карты ....

// дата проведения:
25.01.2013 – 27.01.2013

// место проведения:
Галерея современного искусства "Ў"




Внимание: проверяйте показания карты, график работы институций и информацию о мероприятиях. В афише могут быть неточности!


З 25 па 27 студзеня 2013 года ў межах праекту ArtPlatform у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе міжнародны трохдзённы семінар для культурных аператараў, арт-мэнэджэраў культурных інстытуцый і ініцыятыў Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі з’яўляюцца новыя ініцыятывы ў сферы сучаснага мастацтва і культуры: музычныя і тэатральныя фестывалі, літаратурныя і мастацкія праекты ды конкурсы, фестывалі незалежнага кіно. Але калі ў большасці краін-суседзяў ужо існуюць прафесійныя саюзы, якія дазваляюць зарганізаваць актыўную партнёрскую дзейнасць, то слабаразвітае інфармацыйнае поле і пэўная раз’яднанасць артыстычнага кам’юніці ў Беларусi, на жаль, не спрыяюць ўзнікненню буйных супольных праектаў, якія б ажыццяўлялiся культурнымі агентамі як ў самой краіне, так і па-за яе межамі.

Менавiта таму нашай мэтай стала стварэнне камунікатыўнай платформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца сваiм унікальным вопытам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах.

Давайце даведаемся больш адзін пра аднаго дзеля дасягнення агульных мэтаў!

 

Тэма семінара:

«Фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі»

 

Галоўнымі мэтамi семінара з’яўляюцца:

— выяўленне актыўных аператараў культуры ў краіне, пошук і ўсталяванне кантактаў паміж мэнэджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаванне партнёрскіх узаемаадносін памiж мэнэджэрамi культуры ў краіне;

— абмен вопытам у сферы пошука партнёраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;

— маніторынг узроўня адукацыі ў сферы кіравання культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленне неабходнасцi павышэння ўзроўня прафесійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятыў з усёй Беларусі. Пры жаданні выступіць на семiнары з прэзентацыяй свайго праекту, неабходна даслаць анкету. Адбор спікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Каб прыняць удзел у семiнары, вам патрэбна да 20 студзеня 2013 года адправiць анкету на электронны адрас info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform. Анкету можна знайсці на сайце галерэі www.ygallery.by альбо на старонцы праекту ArtPlatform у facebook.

 

Партнёры праекта:

«Выдавецтва Логвінаў»

Галерэя візуальных мастацтваў NOVA

Інтэрнэт-партал ART AKTIVIST

34 multimedia magazine

Інтэрнэт-часопіс kyky.org

Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа»

Альманах сучаснай беларускай культуры pARTisan

 

// источник: пресс-релиз