Загрузка карты ....

// дата проведения:
17.01.2013

// место проведения:
Белорусский государственный театр кукол




Внимание: проверяйте показания карты, график работы институций и информацию о мероприятиях. В афише могут быть неточности!


17 студзеня ў Мінску можна будзе пабачыць спектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Паказ пройдзе ў межах рэжысёрскай лабараторыі тэатра лялек.

Паказ спектакля адбудзецца а 17 гадзіне на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Аўтар – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр – Ігар Казакоў
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітары – Аляксандра Даньшова, Леанід Паўлёнак

У спектаклі задзейнічаны акторы: Мікалай Сцешыц, Юрка Дзівакоў

Галоўны рэжысёр тэатра Ігар Казакоў // фота: gorad.by

Сёння ў рэпертуары Магілёўскага абласнога тэатра лялек (галоўны рэжысёр – Ігар Казакоў) каля 30 спектакляў. Усе яны розныя: для дзяцей, дарослых, традыцыйныя і з выкарыстаннем новых тэхналёгій. Апошняя прэм’ера тэатра – казка ў стылі POP «Беласнежка і гномы» (рэж. І. Казакоў) – адбылася 18 снежня 2012.

Сцэна са спектакля «Беласнежка і гномы» // фота: teatrkukol.by

17 студзеня, 17:00

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

(вул. Энгельса, 20)