Take The Square. PUBLIC WORKS FOR THE UNION. Transnational festival of gardening // Lublin 2013

Запрашэнне да ўдзелу:

17–23 чэрвеня ў Любліне адбудзецца транснацыянальны фестываль паркавага мастацтва. Наша мэта – на працягу тыдня сумеснымі намаганнямі стварыць у горадзе новы грамадскі парк.

Ці з’яўляецца сумесная і добраахвотная праца сёння ўтопіяй? Ці можа яна стаць творчым і палітычным актам, накіраваным на пераадоленне сацыяльных, палiтычных і культурных межаў?

Нацыянальныя межы і мяжа ЕЗ прыводзяць да ўсталявання іерархіі культур і грамадзянскай прыналежнасці. Працоўная міграцыя, «нябачная» нізкааплочваемая праца, сацыяльнае бяспраўе, расізм – гэта толькі некаторыя з вострых праблемаў нашага часу.

Але гісторыя паказвае, што мы працягваем цікавіцца адно адным і тым самым супраціўляемся штучнаму размежаванню. Гэта і ёсць працэс збліжэння і камунікацыі, які не можа быць здзейснены выключна «наверсе», ці то размова ідзе пра эканамічныя рэформы, ці то пра рэгуляваныя праграмы міжнацыянальнага культурнага абмену. Праз самаарганізацыю і прамую ўзаемадапамогу мы можам вярнуць сабе непасрэднасць кантактаў і сумесную працу, не заснаваную на найме альбо прымусе. Калектыўнае добраахвотнае дзеянне можа стацца адказам на палітыку раз’яднання і камерцыялiзацыю чалавечых зносін.

Арганізатары фестывалю забяспечваюць удзельніц і ўдзельнікаў усёй неабходнай інфраструктурай, якая ўключае ў сябе: выдаткі на пражыванне і дарогу, дапамогу з афармленнем і аплатай візаў, сутачныя, неабходныя для працы матэрыялы. Адзiная ўмова – актыўны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праекту. Прымаюцца як калектыўныя, так і персанальныя заяўкі ад прафесіяналаў, аматаркаў і аматараў. Дасылайце заяўку ў вольнай форме, пажадана з эскізам кветкавай кампазіцыі, на адрас: marina.naprushkina@googlemail.com

Фестываль праходзіць у межах праекта Open City (Otwarte Miasto), Festival of Art in Public Spaces, Lublin 2013

Мы спадзяемся на вашу падтрымку і ініцыятыву!

 

 

/ источник: собственная информация

Новости по теме: