Яны праводзілі акцыю «Складанасці выказвання ў грамадскай прасторы». Мастакоў абвінавацілі ў непадпарадкаванні спецназу.

 

«Арыштаваныя кубікі» ў Цэнтральным РУУС // © euroradio.fm

Затрыманне адбылося каля 13.00. Мастак Міхаіл Гулін з трыма асістэнтамі проста ішоў па плошчы, трымаючы абстрактныя канструкцыі розных геаметрычных формаў. Акцыю здымала аператар «Нашай Нівы» Таццяна Гаўрыльчык. Праз некаторы час да хлопцаў падышлі спецназаўцы і запрасілі прайсці з імі для праверкі дакументаў. Пасля пагрузілі ў аўтобус і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

Як распавёў Міхаіл Гулін у размове з Еўрарадыё, спачатку міліцыя паводзіла сябе даволі мірна. Аднак калі затрыманыя адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў, праваахоўнікі ўжылі сілу. Асабліва моцна пацярпеў адзін з валанцёраў – у яго разбітая галава. Праз тры гадзіны затрымання з РУУС выпусцілі аператара Таццяну Гаўрыльчык. Гуліна з валанцёрамі выпусцілі з пастарунка каля 19-й гадзіны. На ўсіх склалі пратаколы аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суды прызначаныя на канец кастрычніка – 26 і 22 чысло. Валанцёр, які пацярпеў найбольш, збіраецца здымаць пабоі, каб звярнуцца пазней са скаргай на дзеянні міліцыянтаў.

Перад тым, як правесці акцыю на Кастрычніцкай, Міхаіл Гулін з трыма валанцёрамі зрабіў тое ж на плошчы Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа. Там мастакі цікавасці ў міліцыі не выклікалі.

 

/ источник: www.euroradio.fm

Новости по теме: