Пастановай Фрунзенскага суда ад 25.01.2011 Віталь Калгін (сапраўднае прозвішча Бісмарка)  павінен прайсці прымусовае лячэнне ў спецыяльнай установе ў вёсцы Гайцюнішкі для асобаў, што здзейснілі злачынства ў стане псіхічнага расстройства. Гэтае месца, горшае нават за турму. Акрамя таго, што мастак будзе знаходзіцца разам з сапраўднымі злачынцамі-вар’ятамі, ён будзе праходзіць курс лячэння.  За год рэгулярных ін’екцый нэўролептыкаў, што выкарыстоўваюцца ў гэтым “шпіталю”, мазгі пацукоў страчваюць 20% актыўнага мазгавога рэчыва – гэта дакладна ўстаноўлены навукай факт. Віталь Калгін прыгавораны да 5 гадоў такого “лячэння”, што ставіць пад сумнеў яго нармальнае, чалавечае вяртанне да вольнага жыцця.

Бісмарк

Беларускі мастак-авангардыст Бісмарк, якого памятаюць як Віталя Ражкова, з’яўляецца выбітнейшым прадстаўніком беларускага неафіцыйнага мастацтва 1980-90-х. Мастак са сваім унікальным лёсам, які свядома абраў шлях творчага індывідуалізму: пасля распаду Савецкага саюза Бісмарк амаль не ўдзельнічаў у калектыўных праектах, здзяйсняючы сваю мастацкую стратэгію праз персанальныя арт-акцыі, як, напрыклад, у Галерэі “Падземка” у 2007 годзе.

 

 

У 1988 годзе Віталю Ражкову быў пастаўлены дыягназ “шызафрынія”, падставай для якого стала яго карціна “Патрыярх”, што была выстаўлена ў межах калектыўнага праекта “На Калектарнай”. Менавіта гэты дыягназ стаў прычынай таго, што восенню мінулага году, стаўшы ахвярай жорскага збівання групай трох мужчынаў, менавіта Бісмарку як “сацыяльна неблаганадзейнаму элементу”, было выдвінута абвінавачванне ў правакацыі бойкі, у выніку якой адзін мужчына быў паранены. Дарэчы, Бісмарк некалькі тыдняў знаходзіўся у лякарні з вялікай колькасцю пабояў. Але іншых сведкаў, акрамя Бісмарка, трох мужчынаў і жанчыны, што была з імі, не было. Таму, відавочна, суддзя паверыў паказанням групоўкі, якая сцвярджала, што нападзенне было справакавана менавіта Бісмаркам.

Зараз Бісмарк знаходзіцца ў Навінках. Хутка будзе пераведзены ў Гайцюнішкі.

 

Ці здольнае арт-супольнасць змяніць сітуацыю – выратаваць чалавека – ў якой мастак, які не мае сацыяльнага статуса, пакінуты на волю лёсу?

У дадзеным выпадку магчыма:

зварот да незалежнага адваката дзеля перагляду судовай пастановы (першым абаронцам Бісмарка выступаў адвакат, прызначаны судом)

перагляд медыцынскага дыягназу, які быў пастаўлены яшчэ ў савецкія часы

ART AKTIVIST спадзяецца на рэакцыю грамадства. Мы будзем рады ўсім ідэям, ініцыятывам і прапановам.

 

Адкрыты ліст мастака і пастанова суда: http://artaktivist.org/adkryty-list-bismarka/

Новости по теме: