14.02.2012 – 01.03.2012 // галерея современного искусства «Ў» / Минск

Пожалуйста, дождитесь полной загрузки галереи.


Фото: Виктория Щербакова

Праект «Непасрэдныя», які стаў пераможцам конкурсу Smart Art, уяўляе з сябе сацыяльны эксперымент. Раман Аксёнаў запрасіў у галерэю людзей, якія не звязаны з культурай, больш за тое: многія з іх ніколі не наведвалі мастацкія выстаўныя прасторы. Рэакцыя такіх персанажаў — «непасрэдных» — на эксперымент з’яўляецца асноўным аб’ектам вывучэння. Сябе мастак перайменаваў у «пасрэднага», то бок залежнага ад сістэмы мастацтва. З газетных абвестак і гарадскіх пошукаў, абяцаючы наведвальнікам «фуршэт і славу», мастак плануе адшукаць і прывабіць у галерэю зацікаўленых у мерапрыемстве жыхароў горада. Падчас «VIP-адкрыцця» гледачам было прапанавана паспрабаваць самастойна намаляваць нешта на палатне, падзяліцца сваім меркаваннем пра атрыманы досвед і сістэму мастацтва. Вынік эксперымента — палотны, аб’екты, дакументы, відэаінтэрв’ю — будуць апублікаваны на выставе.

Выстава дэманструе класічны прыём сацыяльна ангажаванага мастацтва (якое таксама называюць мастацтвам узаемадачыненняў, relation art, калабарацыйным мастацтвам), калі глядач з’яўляецца стваральнікам твора, а мастак адыходзіць на другі, «пасрэдны» план. Relation Art вельмі папулярны ў замежжы, ён прываблівае гледачоў сваім эксперыментатарскім духам і непрадказальным вынікам.

 

Другие материалы: