13 — 17.07.2011 // праект галерэі сучаснага мастацтва «Ў» «Яна не можа сказаць НЕБА» // ART VILNІUS ’11 / Вільнюс, Літва

Пожалуйста, дождитесь полной загрузки галереи.

Руслан Вашкевіч / «Прадавец паветра», кантракт / 2011

Руслан Вашкевіч / «Прадавец паветра», кантракт / 2011

Руслан Вашкевіч / «Прадавец паветра», кантракт / 2011 // Тамара Сакалова / «Модуль» / 2010

Тамара Сакалова / «Модуль» / 2010

Сяргей Шабохін / «Практыкі падпарадкавання» / 2011

Сяргей Шабохін / «Практыкі падпарадкавання» / дэталь / 2011

Сяргей Шабохін / «Практыкі падпарадкавання» / дэталь / 2011

Сяргей Шабохін / «Практыкі падпарадкавання» / дэталь / 2011

Сяргей Шабохін / «Практыкі падпарадкавання» / дэталь / 2011

Жанна Гладко / «Прысутнасць» / 2011

Жанна Гладко / «Прысутнасць» / дэталь / 2011

Жанна Гладко / «Прысутнасць» / дэталь / 2011

Жанна Гладко / «Прысутнасць» / дэталь / 2011

Жанна Гладко / «Прысутнасць» / дэталь / 2011 // Уладзімір Лапо / "Тэкафрагмы" / 2011

Уладзімір Лапо / "Тэкафрагмы" / 2011

Уладзімір Лапо / "Тэкафрагмы" / 2011

Уладзімір Лапо / "Тэкафрагмы" / 2011

АРЧ / з серыі Game Over / 2003-2004

Аляксей Лунёў / «Асабістыя абразы» / 2000–2011

Аляксей Лунёў / «Асабістыя абразы» / дэталь / 2000–2011

Аляксей Лунёў / з серыі «Асабістыя абразы» / 2000–2011

Аляксей Лунёў / з серыі «Асабістыя абразы» (разам з жуйкай каханага чалавека ) / 2000–2011

Аляксей Лунёў / малюнкі дзядулі / 1993-1994

Аляксей Лунёў / малюнкі дзядулі / 1993-1994

Аляксей Лунёў / малюнкі дзядулі / 1993-1994

Аляксей Лунёў / малюнкі дзядулі / 1993-1994

Аляксей Лунёў / малюнкі дзядулі і матчына сукенка

Аляксей Лунёў / матчына сукенка

Гаспар дэ Ло / «Аўтапартрэты» / 2011

Гаспар дэ Ло / з серыі «Аўтапартрэты» / 2011

Міхаіл Гулін / "Гаструляцыя" / 2011

Міхаіл Гулін / "Гаструляцыя" / дэталь / 2011

Міхаіл Гулін / "Гаструляцыя" / дэталь / 2011

Ігар Саўчанка / «27 хвілін. Практыкум Дэміурга» / 2010

Ігар Саўчанка / «27 хвілін. Практыкум Дэміурга» / 2010

Антаніна Слабодчыкава / "9 месяцаў, 22 дні" / 2011

Аляксей Губараў / «Аўтапартрэт» / 2011


Фота: Сяргей Шабохін

 

Праект «Яна не можа сказаць НЕБА» падрыхтаваны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь) спецыяльна для кірмаша сучаснага мастацтва ART VILNІUS ’11.

Цэнтральная тэма выставы — унутраная міграцыя мастака. Самаізаляцыя, выяўленая ў эскапізме, экзістэнцыйных, але заўжды крохкіх формах увасаблення. Мастацтва як сублімацыя, эмпірычная форма пазнання, спосаб супрацьстаяння вонкавай агрэсіі. У Беларусі сёння склалася палітычная сітуацыя, якая нагадвае ўмовы варожай акупацыі, калі ўсе агульнапрынятыя чалавечыя свабоды аказваюцца пад пагрозай, у хісткім стане. У такіх умовах мастакі як надзвычай успрымальная частка грамадства вымушаныя выбіраць асабістыя стратэгіі творчага выжывання: іронія, крытыка альбо поўнае ігнараванне наяўнай сітуацыі.

На фоне вонкавай агрэсіі асабліва каштоўна сфакусавацца на прыватных праблемах і на кожным асобным чалавеку. Незалежна ад таго, якую стратэгію абіраюць удзельнікі выставы ў сваёй творчасці, для праекта «Яна не можа сказаць НЕБА» былі выбраны працы, якія адлюстроўваюць глыбока асабістыя праблемы мастакоў.

Куратары: Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін.

Удзельнікі: АРЧ, Руслан Вашкевіч, Жанна Гладко, Аляксей Губараў, Міхаіл Гулін, Уладзімір Лапо, Гаспар дэ Ло, Аляксей Лунёў, Тамара Сакалова, Ігар Саўчанка, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін.

 

Нагадваем, што за праект  «Яна не можа сказаць НЕБА» галерэя сучаснага мастацтва «Ў» атрымала ганаровае званне  «найлепшай замежнай галерэі» на ART VILNІUS ’11.

Другие материалы: