Загрузка карты ....

// дата проведения:
14.02.2012 – 01.03.2012

// место проведения:
Галерея современного искусства "Ў"




Внимание: проверяйте показания карты, график работы институций и информацию о мероприятиях. В афише могут быть неточности!


Прэзентыцыя праекта-пераможцы конкурсу для маладых мастакоў «Smart Art» «Непасрэдныя»

Праект «Непасрэдныя», які стаў пераможцам конкурсу «Smart Art», уяўляе з сябе сацыяльны эксперымент. Раман Аксёнаў запрасіў у галерэю людзей, якія не звязаны з культурай, больш за тое: многія з іх ніколі не наведвалі мастацкія выстаўныя прасторы. Рэакцыя такіх персанажаў — «непасрэдных» — на эксперымент з’яўляецца асноўным аб’ектам вывучэння. Сябе мастак перайменаваў у «пасрэднага», то бок залежнага ад сістэмы мастацтва. З газетных абвестак і гарадскіх пошукаў, абяцаючы наведвальнікам «фуршэт і славу», мастак плануе адшукаць і прывабіць у галерэю зацікаўленых у мерапрыемстве жыхароў горада. Падчас «VIP-адкрыцця» гледачам было прапанавана паспрабаваць самастойна намаляваць нешта на палатне, падзяліцца сваім меркаваннем пра атрыманы досвед і сістэму мастацтва. Вынік эксперымента — палотны, аб’екты, дакументы, відэаінтэрв’ю — будуць апублікаваны на выставе.

Выстава дэманструе класічны прыём сацыяльна ангажаванага мастацтва (якое таксама называюць мастацтвам узаемадачыненняў, relation art, калабарацыйным мастацтвам), калі глядач з’яўляецца стваральнікам твора, а мастак адыходзіць на другі «пасрэдны» план. Relation Art вельмі папулярны ў замежжы, ён прываблівае гледачоў сваім эксперыментатарскім духам і непрадказальным вынікам.

Конкурс быў заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй Velcom і адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам з Беларусі (ад 16 да 30 гадоў уключна), якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў. Пры гэтым аўтарскі выбар візуальных медыя, наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не мелі значэння.

Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з Раманам Аксёнавым на наступны этап прайшлі група «txyz.info» (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Мікалай Бялько, група «FAU» (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), Таццяна Прудзіннік, дуэт Андрэя Анкуды і Тараса Калягіна. Раман Аксёнаў стаў пераможцам конкурсу і выйграў права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка. Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Адкрыццё адбудзецца а 19-й гадзіне.

Уваход вольны.